Марэк Сікора адмовіўся ўзначаліць хакейнае “Дынама”

Раней 63-гадовы Марэк Сікора заяўляў, што завяршае прачу ў хакеі. Але пасля адстаўкі галоўнага трэнера “Дынама-Мінск” фіна Кары Хейкіля чэха на мінулым тыдні выклікалі ў сталіцу Беларусі ў якасці кансультанта. Запрашаць давялося двойчы: першы раз трэнер катэгарычна адмовіўся.

Па словах Сікоры, у гэтым сезоне ён не бачыў цалкам ніводнага матча “Дынама” ― толькі нарэзкі з галоўнымі момантамі. Бліжэйшы матч дынамаўцаў супраць “Віцязя” 17 кастрычніка ён плануе паглядзець ў трыбунаў. Пасля, пабачыўшы каманду ў дзеянні, Марэк Сікора будзе гатовы абмеркаваць дэталі супрацоўніцтва з “Дынама”, паведамляе БелаПАН.