Марка Сіміч: Цяжка без Брэсана і Багі
Перад матчам 3-га раўнда Лігі чэмпіёнаў абаронца барысаўскага БАТЭ скардзіцца на адсутнасць у складзе каманды гульцоў алімпійскай зборнай Беларусі.
1 жніўня БАТЭ гуляе ў Барысаве з вянгерскім клубам “Дэбрэцан”. Госці прыехалі ў Мінск напярэдадні і пасяліліся ў гатэлі Crown Plaza.
“Матч з “Дэбрэцанам” ― сустрэча роўных каманд. Таму галоўнае ў першай гульні ― не прапусціць. Прыгледзецца да сапернікаў, вывучыць ― і ў другой гульні даць вынік. Але адсутнасць Брэсана і Багі вельмі адбіваецца на гульні”, ― шчыруе Сіміч.
Дарэчы, па інфармацыі газеты "Прессбол", Марка Сіміч паспеў крыху пагуляць у вянгерскім чэмпіянаце. Што праўда, не за “Дэбрэцан”, а за "Гонвед".
Матч БАТЭ ― "Дэбрэцан" сёння пакажа тэлеканал "Беларусь 2", пачатак а 19-й.
Фота: sports.ru.