Марсаход Curiosity перадаў на Зямлю аўдыязапіс (відэа)
Праўда, гэта не гукі марсіянскай прыроды, а зварот адміністратара NASA Чарльза Болдэна, адпраўленае на Марс і перададзенае назад.
Болдэн павіншаваў калег і партнёраў з паспяховым прызямленнем. Ён выказаў надзею, што даследаванні Curiosity дапамогуць чалавецтву зразумець, ці магчымае жыццё на Марсе і якія могуць быць перспектывы развіцця нашай уласнай планеты.
Разам з аўдыёзапісам марсаход перадаў на Зямлю новыя здымкі Чырвонай планеты, інфармуе NASA. На іх у падрабязнасцях паказаны горны схіл, да якога Curiosity адправіцца хуткім часам.
Неўзабаве навукоўцы плануюць выпрабаваць яшчэ адну прыладу марсахода: яны абстраляюць камяні нейтронамі, каб высветліць, ці ёсць у іх малекулы вады.
Фота, відэа — nasa.gov