Марш расійскіх нацыяналістаў праходзіць у Маскве
У Дзень нацыянальнага адзінства адбываецца традыцыйная акцыя “Рускі марш”.
Арганізатары заяўляюць пра 25 тысяч удзельнікаў, паліцыя налічвае 6 тысяч чалавек, інфармуе ВВС. Удзельнікі разгарнулі імперскія сцягі і скандуюць нацыяналістычныя лозугні. Калона нясе расцяжку “Свабодная Русь — абароненая праца!”, затуляюць твары шалікамі і сцягамі.
Карэспандэнты расійскіх СМІ паведамляюць, што ўдзельнікі маршу вядуць звязанага вяроўкамі і апранутага ў турэмную робу мужчыну ў масцы з тварам Анатоля Чубайса, першага намесніка старшыні расійскага ўраду і скандуюць “Чубайса на электрычнае крэсла!”
“Рускі марш” праводзяць у розных гарадах Расіі штогод і кожны раз адбываюцца сутычкі ўдзельнікаў акцыі з антыфашыстамі.