Маскоўскі прафесар гандляваў у Беларусі дыпломамі

Па ёй праходзіць прафесар "Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага ўніверсітэта".

Як паведамляе "Ежедневник", у Беларусі выявілі асобаў, якія за грошы паступалі і "заканчвалі" ВНУ, не здаючы ніякіх экзаменаў і не наведваючы расійскую сталіцу. Высветлілася, што "бізнэс" арганізаваў адзін з прафесараў. Ён прыязджаў у нашу краіну і знаходзіў кліентаў, гатовых заплаціць за дыплом аб вышэйшай адукацыі.

За паступленне на завочнае аддзяленне трэба было заплаціць 5500 долараў, за "здачу" кожнай сесіі — ад 300 да 700 долараў. Колькі прафесар набраў такіх студэнтаў у Беларусі, дакладна невядома. Між іншым, сярод іх ёсць начальнік аднаго з участкаў "Беларуськалія".

Людзей, якія добраахвотна прызналіся ў выплаце грошай расіяніну, вызваляюць ад крымінальнай адказнасці, але грошы ім ніхто не верне, а дыпломы будуць ануляваныя.