Матч “Мілан” – БАТЭ будуць судзіць нарвежскія арбітры
Брыгаду узначальвае Том-Харальд Хаген.
Сёння футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць заключны матч першага круга групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Сяміразовы чэмпіён Беларусі згуляе у гасцях у 18-кратнага чэмпіёна Італіі "Мілана".
Гульню, якая пачнецца ў 21.45, будзе судзіць брыгада арбітраў з Нарвегіі. Яе ўзначальвае Том-Харальд Хаген.
Барысаўчане прыбылі ў Мілан ў першай палове дня 18 кастрычніка, а ўвечары правялі трэніроўку на полі стадыёна "Сан-Сыра", дзе сёння адбудзецца сустрэча з італьянскім грандам.