МАЗ ацанілі толькі на 800 мільёнаў долараў
Такую ацэнку дала аўдытарская кампанія Ernst & Young.
Яна праводзіла ацэнку Мінскага аўтамабільнага заводу ў рамках стварэння СП з расійскім вытворцам грузавых аўтамабіляў КамАЗ. Як паведамляе РІА "Новости", беларускія ўлады выказалі незадаволенасць вынікам і патрабуюць правесці пераацэнку.
Цяпер беларускі ўрад хоча наняць яшчэ аднаго ацэншчыка.
Нагадаем, што па словах гендырэктара МАЗа Аляксандра Бароўскага, прадпрыемствам сёння цікавяцца два расійскія вытворцы грузавой тэхнікі — КамАЗ і група ГАЗ. З КамАЗам беларускі бок ужо даўно вядзе перамовы пра стварэнне холдынгу. А група ГАЗ жадае набыць 25% акцый МАЗа.