МАЗ урэзаўся ў Мінску ў пасажырскі аўтобус
У выніку гэтага ДТЗ 4 чалавекі пацярпелі.
Як распавялі БЕЛТА ў ДАІ Мінска, самазвал МАЗ урэзаўся ззаду ў аўтобус маршруту №44 на прыпынку "Вяснянка" праспекта Пераможцаў. У выніку ДТЗ чатыры пасажыра аўтобуса дастаўленыя ў медустановы з рознымі траўмамі.
Кіроўца грузавіка растлумачыў, што яго асляпляла сонца, і ён не заўважыў, як аўтобус спыніўся.