МАЗ за паўгады павялічыў экспарт удвая

Інфармацыю аб поспехах МАЗа распаўсюдзіла Міністэрства прамысловасці. У паведамленні не гаворыцца аб канкрэтнай колькасці прададзеных за мяжу машын. Таксама няма звестак аб памеры прыбыткаў. У Міністэрстве толькі зазначаюць, што прадукцыя МАЗа засвойвае новыя рынкі ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і ЕС.