McDonald's дадае ў ежу кнігі

Як паведамляе інтэрнэт-часопіс "Прайдзісвет", гэта робіцца ў рамках эксперыменту, які працягнецца да пачатку лютага. Разам з кнігай у набор уваходзіць і маленькая пальчыкавая лялька аднаго з герояў кнігі. Лічыцца, што бацькі змогуць пагуляць з дзіцем у персанажаў кнігі пасля чытання.

Спецыяльна для гэтай акцыі выдавецтва HarperCollins збіраецца выдаць 9 мільёнаў кніг. На працягу чатырох тыдняў яны будуць трапляць да брытанскіх дзяцей у скрыначцы з Happy Meal.

Шматлікія крытыкі лічаць, што McDonald's папросту спекулюе на дзецях. Абаронцы здаровага харчавання кажуць, што сусветны лідар фаст-фуду выкарыстоўвае кнігі, каб яшчэ больш трывала “падсадзіць” дзяцей на сваю ежу. З іншага боку, акцыю McDonald's ухваліў дабрачынны фонд National Literacy Trust.