MediaBarCamp 2013 збірае медыя-актывістаў

Шосты міжнародны MediaBarCamp  адбудзецца ў Літве 9-12 траўня. Галоўнай мэтай чарговага MediaBarCamp будзе абмен досведам па пытаннях выкарыстання Інтэрнэта для праектаў розных форм. Удзельнікі абмяркуюць пытанні пошуку ды арганізацыі фінансавання ўласных праектаў, супрацы з рэкламнымі агенцтвамі.

 

Канферэнцыя ладзіцца ў Літве з 2008 года. Організатарам MediaBarCamp з'яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC).

 

Каб стаць удзельнікам MediaBarCamp 2013 трэба зарэгістравацца на сайце, ды прыкласці спасылку на прэзентацыю уласнага медыя-праекта.