Мэр горада Вэст: Такое адчуванне, што тут узарвалася атамная бомба (фота)
Пад разбуранымі будынкамі ў амерыканскім гарадку, дзе напярэдадні адбыўся выбух на заводзе ўгнаенняў, не знаходзяць жывых людзей.
Нагадаем, выбухам было разбурана амаль 100 будынкаў, у тым ліку жылыя дамы. Спачатку паведамлялі пра 60-70 загінулых, пазней была пацверджаная гібель 14 чалавек. Аднак колькасць ахвяраў можа ўзрасці.
Мэр Вэста Томі Муск сказаў журналістам: "Ёсць яшчэ некаторая надзея [знайсці жывых]... Але такое адчуванне, што тут узарвалася атамная бомба".
Выбух быў такой магутнасці, што геалагічная служба зафіксавала яго як землятрус магнітудай 2,1. Акругу аб'явілі зонай стыхійнага бедства, адзначае РІА "Новости".



Фота — Reuters