Метэарыт перапалохаў тысячы аргентынцаў (відэа)
У мінулыя выхадныя жыхары шасці правінцый Аргентыны сталі сведкамі незвычайнай з'явы — па небе праляцеў балід, які асвяціў усё неба.
На відэазапісах відаць, што на некалькі секундаў стала светла, як удзень. Навукоўцы мяркуюць, што метэарыт ляцеў з хуткасцю 130 тысяч кіламетраў за гадзіну і разбурыўся на вышыні каля 65 кіламетраў. Дарэчы, памер яго быў зусім малы — каля 20 сантыметраў у дыяметры.
Нагадаем, што ў лютым над Чалябінскам узарваўся значна большы метэарыт, яго дыяметр складаў каля 17 метраў. У выніку пацярпелі каля 1600 чалавек, былі пашкоджаныя тысячы будынкаў.