Метэарыт у Чэлябінску выбухнуў мацней за бомбу ў Хірасіме
Паводле падлікаў спецыялістаў НАСА, яго магутнасць склала 0,5 мегатоны — у 30 раз болей за атамную бомбу.
Палёт боліда (вогнены шар з дымным хвастом) з моманту ўваходжання ў атмасферу і да разбурэння працягваўся 32,5 секунды. Гэтыя ацэнкі былі зробленыя дзякуючы дадатковым звесткам, атрыманым з пяці інфрагукавых станцыяў, адна з якіх размешчаная на Алясцы, у 6,5 тысячах км ад Чэлябінска, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Палёт метэарыту жыхары шэрагу рэгіёнаў Урала назіралі раніцай 15 лютага. Падзенне завяршылася яркай успышкай і магутным выбухам. У Чэлябінску, які быў блізкі да эпіцэнтру, ударнай хваляй пашкодзіла будынкі, выбіла 100 тысячы квадратных метраў шкла, каля 1,2 тысячы чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу.