Метро пераходзіць на зімовы рэжым
Цягнікі пачнуць хадзіць часцей.
Мінскі метрапалітэн з 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў, паведаміў агенцтву БелТА начальнік службы руху метро Рыгор Якімкаў. Летні графік у метро дзейнічае з 1 ліпеня па 31 жніўня. З-за зніжэння ў гэты перыяд колькасці пасажыраў інтэрвал руху электрацягнікоў павялічваецца.