Міхася Чарняўскага хаваюць пад бел-чырвона-белым сцягам

Кветкі да труны прынеслі больш за 100 чалавек, якія стаялі ў чарзе, бо рытуальная зала была перапоўненая. Як адзначае Радыё "Свабода", слова бралі Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Алег Трусаў. Смерць Міхася Чарняўскага яны называлі нацыянальнай стратай для Беларусі, згадвалі, што Чарняўскі стаяў ля вытокаў БНФ, ТБМ, "Грамады".

Да вечка труны прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Адпяваў нябожчыка Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
​​
Пахаванне адбудзецца 22 студзеня на радзіме навукоўца — у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Міншчыны.

Фота — svaboda.org і Леаніда Дзейкі