Мікалай Лазавік: Гэта самы сапраўдны дэбілізм чыноўнікаў

Мікалай Лазавік, які знаходзіцца ў "чорным спісе", эмацыйна адрэагаваў на пашырэнне забароненай для ўезда тэрыторыі.

"Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Цэнтравыбаркам і арганізатары выбараў былі ініцыятарамі дэмакратызацыі выбарчага працэсу... І ў падзяку за ўсё гэта — арганізатары выбараў апынуліся ў спісе неўязных. У мяне гэта выклікае здзіўленне, вялікае абурэнне. У свой час у мяне ў парыве эмоцый вырвалася слова — еўрадэбілізм. Сёння я дзвюма тлустымі рыскамі падкрэсліваю гэтае выказванне. Гэта самы сапраўдны дэбілізм чыноўнікаў, якія прымалі такое рашэнне", — заявіў Лазавік Радыё "Свабода".

Фота: old.euroradio.fm