Мікалая Аўтуховіча зноў будуць судзіць
Паседжанне ў папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах прызначанае на 17 студзеня.
На ім будзе вырашацца, ці перавядуць Аўтуховіча з калоніі ў турму. Пра гэта праваабарончаму сайту "Вясна" паведаміў былы адвакат палітвязня Павел Сапелка.
Па яго словах, 4 студзеня Аўтуховіча нечакана выклікалі ў адміністрацыю калоніі. Яму паведамілі, што будзе разглядацца пытанне пра змену яму рэжыму ўтрымання. Палітвязень запатрабаваў абаронцу, таму судовае паседжанне было прызначана на 17 студзеня.
Нагадаем, што нядаўна прыходзілі паведамленні, што Аўтуховіч спрабаваў ускрыць сабе вены.