Міхаіл Грабоўскі закінуў дзьве шайбы за “Таронта”

У ноч на сераду за акіянам прайшлі гульні чарговага тура Нацыянальнай хакейнай лігі. Клуб беларускага легіянера НХЛ “Таронта” прайграў “Фларыдзе” з лікам 5:3. Грабоўскі ў першым перыядзе зраўняў лік, зрабіўшы яго 1:1. А напрыканцы другога здолеў закінуць трэцюю і апошнюю шайбу канадцаў.