Міхаіл Сівакоў стаў чэмпіёнам Польшчы
Футбольны клуб "Вісла" ў 13-ы раз у гісторыі стаў пераможцам нацыянальнага першынства Польшчы.
У матчы 27-га тура нацыянальнага чэмпіянату "Вісла" абыграла "Краковію" з лікам 1:0. Беларускі хаўбек "Віслы" Міхаіл Сівакоў выйшаў на поле на 76-й хвіліне, перадае "Прессбол".
"Вісла" гарантавала сабе чэмпіёнскі тытул за тры туры да заканчэння чэмпіянату.
Нагадаем, што Сівакоў нядаўна вызначыўся голам, забітым з сярэдзіны поля.