Мікола Статкевіч сёння ажаніўся ў калоніі

Перад самім роспісам Марына Адамовіч наведала Шклоўскі райвыканкам, каб выканаць неабходныя фармальнасці, звязаныя з рэгістрацыяй шлюбу ў калоніі, паведамляе Радыё Свабода. Потым жанчына вярнулася ў турму і там шлюб быў заключаны. Марыне Адамовіч далі спатканне з мужам на суткі замест трох, якія павінны даць па законе.

Мікола Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Ён асуджаны за падзеі 19 снежня на 6 гадоў пазбаўлення волі.