Міколу Статкевічу зладзілі інфармацыйную блакаду
Палітвязень адзначае, што да яго не даходзяць нават заказныя лісты.
Як паведаміла Радыё Свабода жонка палітвязня Марына Адамовіч, былы кандыдат у прэзідэнты атрымаў за апошні час толькі адну тэлеграму і адну паштоўку. Пры гэтым яму перыядычна прыносяць пустыя капэрты, маўляў, цэнзура забрала лісты. І гэта капэрты ад заказных лістоў.
Палітвязень таксама паведаміў, што пачуваецца нармальна, рэгулярна выходзіць на прагулкі і шмат чытае. У Статкевіча новы сусед па камеры.