Мілаш Зэман заступіў на пасаду прэзідэнта Чэхіі

Зэман перамог на першых у Чэхіі наўпроставых выбарах 26 студзеня. Раней кіраўніка дзяржавы абіраў парламент.

Зэман заменіць Вацлава Клаўса, які займаў прэзідэнцкую пасаду два тэрміны, з 2003 году, перадаюць інфармагентцвы.

У 1990-х Мілаш Зэман быў лідарам Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ператварыў у адну з найважнейшых палітычных сіла у краіне. У 1998-2002 гг. займаў пасаду прэм’ер-міністра Чэшскай Рэспублікі.