Міліцыя ловіць салдата са штык-нажом
Вайсковец тэрміновай службы пакінуў размяшчэнне сваёй часткі ў Івацэвіцкім раёне ўвечары 13 студзеня.
Міліцыя вядзе яго пошук. Як паведамляе БЕЛТА, вайсковая частка, з якой уцёк 24-гадовы салдат, месціцца недалёка ад вёскі Волька. Уцякач — начальнік радыёстанцыі ўзвода баявога кіравання 1-га зенітна-ракетнага дывізіёна. Ён паходзіць з Пінскага раёна.
Салдат апрануты ў зімовую камуфляваную форму, пры сабе мае штык-нож.