Мілінкевічу спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя на зламанай руцэ
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка палітыка Іна Кулей.
Кулей: "Акрамя рукі ўсё ў парадку. А рука з такімі асколкамі, таму трэба аперацыя, у якой іх будуць складаць на месца. Рука правая, сустаў локцевы — вядома, гэта непрыемна, бо там сустаўныя косткі выскачылі адна з другой. Іх уставілі на месца, але яшчэ ёсць вялікія абломкі. І пры першай аперацыі (кароткай, пад агульным наркозам) іх не ўдалося паставіць на месца. Таму трэба рэзаць і ставіць".
Пералом рукі лідар руху "За Свабоду" атрымаў увечары ў чацвер — ён паслізнуўся на прыступках на выхадзе з ЦУМа. Лекуюць Мілінкевіча ў 6-й клініцы Мінска. Першую аперацыю зрабілі яшчэ ўначы.