Міліцыя працягвае шукаць вінаватых па "справе бакланаў"
Сёння скончыўся 10-дзённы тэрмін праверкі, адведзены законам. Яе працягнулі яшчэ на тыдзень.
Пра гэта interfax.by паведаміў начальнік Чашніцкай раённай міліцыі Міхаіл Дзядзічкін. Міліцыянты высвятляюць асобаў, якія могуць мець дачыненне да жорсткага здзеку з птушанятаў.
Стала вядома, што каля 30 пакалечаных птушанят бакланаў памерлі ад голаду, некаторых з іх усыпілі.
Нагадаем, колькі дзён таму на возеры ў Чашніцкім раёне знайшлі некалькі дзясяткаў птушанят бакланаў з адрэзанымі дзюбамі.
Фота — grahamowengallery.com