Затрыманы падазраваны ў распусных дзеяннях да дваіх дзяўчынак

Паведамляецца, што мужчыну затрымалі міліцыянты з Партызанскага РУУС. Вядома, што выйсці на яго ўдалося з дапамогай жыхароў сталіцы, якія патэлефанавалі ў міліцыю.

Нагадаем, 28 жніўня з 14.00 да 14.30 у лясным масіве ў раёне вуліцы Карвата, 22 (Сцяпянка), невядомы ўчыніў дзеянні сексуальнага характару да дзяўчынак сямі і васьмі гадоў. Мужчына пазнаёміўся з дзяўчынкамі за некалькі дзён да гэтага і пачаставаў іх прысмакамі. Пасля знаёмства ён сустракаў дзяцей кожны дзень, даваў грошы на куплю расфарбовак і ласункаў. Увайшоўшы ў давер, у мінулы аўторак, прыдумаўшы зручную прычыну, мужчына заманіў дзяўчынак у лясны масіў і паспрабаваў учыніць над імі распусныя дзеянні, інфармуе БелаПАН.

Усё гэта зламыснік здымаў на фотакамеру. У гэты момант з'явіўся прахожы, які, убачыўшы, што адбываецца, кінуўся да гвалтаўніка. Той пабег. Дагнаць яго прахожы не здолеў.

Непадалёк ад месца здарэння знойдзены фотаапарат, які згубіў уцякач. Камера захавала некалькі здымкаў, на адным з якіх выяўлены малады чалавек, на двух іншых — фрагменты інтэр'еру памяшкання. Гэтыя здымкі размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі Партызанскага РУУС звярталіся да ўсіх, хто мог пазнаць на здымках мужчыну або інтэр'ер.

Акрамя таго, паводле слоў сведкі быў складзены фотаробат зламысніка, устаноўлены яго прыкметы. Гэта мужчына еўрапейскага выгляду, прыблізна 25 гадоў, сярэдняга целаскладу, рост прыкладна 175 см. Быў апрануты: вятроўка цёмна-бэжавага колеру, белая кашуля, чорныя штаны. Носіць вусы.