Міліцыя затрымала наклад "Віцебскага кур'ера" (відэа)

Уначы 13 студзеня міліцыянты затрымалі аўтамабіль, які вёз 10-тысячны наклад выдання. Гэта адбылося каля мясцовасці Вароны, за 10 км ад Віцебска.

Спярша міліцыянты затрымалі і абшукалі машыну, у якой быў галоўны рэдактар газеты Алег Баршчэўскі. Нічога ў ёй не знайшоўшы, яны склалі пратакол за брудныя нумары на аўтамабілі (гл.відэа).

Праз 20 хвілінаў быў затрыманы аўтамабіль дырэктара газеты Віктара Рамнёва. У ім міліцыянты знайшлі газету. Машыну арыштавалі і адправілі на штраф-стаянку.

Вольга Карач звязвае затрыманне наклада газеты з тым, што ў нумары быў артыкул "Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага". Выданне кожны тыдзень атрымоўвае  і сам Алесь Бяляцкі.