Міліцыянты затрымалі і збілі Вольгу Класкоўскую
Сёння ўначы была затрыманая сястра палітвязня Аляксандра Класкоўскага – Вольга Класкоўская. Усю ноч яе пратрымалі ў Ленінскім РУУС.
Як паведамляе Вольга Класкоўская, у сацыяльнай сетцы Facebook, яе збілі. Паводле Вольгі Класкоўскай, хутчэй за ўсё ёй будзе інкрымінавана бойка з міліцыянтамі і паклёп на прэзідэнта. Пратаколу затрымання яна не падпісала, паведамляе Радыё Рацыя.