Мінабароны: баявыя верталёты над сталіцай — планавы палёт
Прэс-служба Міністэрства абароны нашай краіны пракаментавала інфармацыю пра, нібыта, пераслед верталётамі Мі-24 над Мінскам нейкага лёгкаматорнага самалёта.
Нагадаем, чытачы партала tut.by паведамілі, што ў пятніцу сталі сведкамі пагоні ў Малінаўцы і Лошыцы.
Кіраўнік прэс-службы Мінабароны Уладзімір Макараў адзначыў, што вайсковай авіяцыяй "здзяйсняліся толькі планавыя палёты". Нічога іншага дадаць ён не змог.
Фота — forummod.bn.by