Мінадукацыі паведаміла памеры студэнцкіх стыпендый
Нагадаем, што з 1 верасня іх прывязалі да тарыфнай стаўкі першага разраду (цяпер — 118 000 рублёў).
Аднак новыя памеры стыпендый не ведалі нават самі ўніверсітэты. Як паведамляе "Ежедневник", цяпер стыпендыі будуць наступными:
прэзідэнцкая — 300 900 рублёў,
імянная — 342 200 рублёў,
персанальная — 259 600 рублёў,
сацыяльная — 118 000 рублёў,
мінімальная навучальная (для паспяваючых студэнтаў) — 148 680 рублёў.
З улікам паспяховасці навучальная стыпендыя будзе павялічвацца ў 1,1-1,6 раза.
Дарэчы, у некаторых ВНУ памер мінімальнай навучальнай стыпендыі будзе вышэйшым. Так, у БДУ минимальная стыпендыя складзе 193 284 рублёў. У Акадэміі кіравання, БНТУ, БДЭУ, БДПУ, БДАМ, БДУКМ, БДСГА — 170 982 рублёў.