Мінчане ўсё радзей “косяць” ад арміі

Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт Мінгарвыканкама. Год таму ў раённыя пракуратуры былі перададзеныя матэрыялы для ўзбуджэння крымінальных спраў за ўхіленне ад службы ў дачыненні да 276 жыхароў сталіцы.

Усяго ў 2011 годзе адправіліся служыць 2614 мінчан. Гэта на 229 чалавек больш,чым у мінулым годзе.