Мінчаніна вінавацяць у 26-ці крадзяжах з аўтамабіляў
Яму пагражае 11 гадоў турмы. Усё скрадзенае жыхар сталіцы траціў на наркотыкі.
32-гадовы неаднаразова судзімы мінчанін быў затрыманы ў лютым гэтага года. Ён краў маёмасць з аўтамабіляў у раёне стадыёна “Дынама”. Дзейнічаў злодзей ноччу на паркоўках і стаянках у раёне вуліц Кастрычніцкай, Энгельса, Маркса, Ульянаўскай і Першамайскай. Часцей за ўсё выкрадаў пакінутыя ў салонах аўтамабіляў ноўтбукі, іншыя рэчы. Агульная сума ўрону склала 26 мільёнаў рублёў, паведамляе БелаПАН.