Мінчаніна забілі за мільён еўра

Сямён Яфімцаў знік 25 мая, а ўжо на наступны дзень яго жонка звярнулася ў міліцыю, паведамляе "Ежедневник". Родныя расказвалі, што незадоўга да знікнення Сямён ехаў на важную сустрэчу. Пры сабе ён меў буйную суму грошай. Пазней аказалася, што Яфімцава шукалі і знаёмыя, якім ён быў вінаваты мільён еўра.

Ужо праз некалькі дзён пасля знікнення прадпрымальніка знайшлі яго машыну, а на днях непадалёк ад яе і труп Сямёна. Ён вісеў на дрэве, у пятлі. Родныя ўпэўненыя, што прадпрымальніка спачатку забілі, а затым інсцэніравалі самагубства.