Мінчук пашкодзіў вуха на рэйках метро
Два чалавекі апынуліся на рэйках у мінскім метро на дзвюх розных станцыях у мінулую суботу, 9 лютага.
Як інфармуе БЕЛТА, выпадкі адбыліся ўвечары на станцыях "Кастрычніцкая" і "Акадэмія навук". На "Акадэміі навук" на рэйках апынуўся 12-гадовы школьнік, у якога зваліўся мабільнік. Ён сам выбраўся назад, пасля чаго быў затрыманы міліцыяй.
На "Кастрычніцкай" 32-гадовы мужчына зваліўся на рэйкі. Яму дапамаглі выбрацца іншыя пасажыры. Мужчыну таксама затрымалі міліцыянты. Яго адправілі ў лякарню, бо акрамя ап'янення ў мужчыны была яшчэ траўма вуха.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Матэрыялы на падлетка перадалі ў міліцыю.
Фота — metro-map.ru