Мінчук скраў у Магілёве каньяк за паўмільёна

Як паведамляе магілёўская міліцыя, ахова крамы затрымала 22-гадовага хлопца пры спробе скрасці дарагі напой — за 562 тысячы рублёў. На зламысніка пачалі крымінальную справу. Мінчуку пагражае да трох гадоў турмы.