Мінчукі-гастралёры абакралі тры кватэры ў Пінску
Прычым зрабілі яны гэта ўсяго за якіхсьці тры гадзіны. Наводчыкам у іх быў мясцовы жыхар.
Зламыснікі “пачысцілі” кватэры ў адным і тым жа доме. У чужое жыллё яны палезлі ў зручны час — з 10.00 да 13.00, калі звычайна нікога няма дома. Злодзеі вынеслі беларускія грошы, замежную валюту, вырабы з каштоўных металаў, фотаапараты і наручны гадзіннік агулам на суму каля 70 мільёнаў рублёў.
Затрымалі іх даволі хутка. Мінскія гастралёры, а таксама пінскі “наводчык” былі маладымі людзьмі ва ўзросце ад 24 да 34 гадоў, усе раней судзімыя. Скрадзеныя грошы і маёмасць у іх канфіскавалі, інфармуе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі.