Мінчукі хочуць будаваць кватэры ў Смалявічах

Гэта людзі, якія стаяць у чарзе на атрыманне кватэры, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман.


Радаман: "Мы ўжо вядзем такі ўлік грамадзян, якія хочуць пабудаваць жыллё ў гарадах-спадарожніках. Чаргавікі могуць падаваць заявы ў адміністрацыі раёнаў, і іх будуць ўлічваць. На сённяшні дзень каля 700 чалавек, якія стаяць на ўліку  на атрыманне кватэры, выказалі папярэдняе жаданне будавацца ў Смалявічах".