Мінчукі завінаваціліся камунальнікам амаль 5 млрд рублёў
Столькі складае пратэрмінаваная запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі на 1 жніўня.
Як інфармуюць "Мінск-Навіны", у даўжніках лічыцца 4,3% уладальнікаў кватэраў. Дарэчы, 1 студзеня такіх было 4,6%.
Большасць даўжнікоў (95%) маюць запазычанасць да 3 месяцаў. 2% не плацяць за "камуналку" ад 3 да 6 месяцаў. Прыкладна па 1% складаюць групы даўжнікоў ад 6 месяцаў да 1 года, ад 1 да 3 гадоў і звыш 3 гадоў.
У ліку самых злосных неплацельшчыкаў самотныя пенсіянеры, малазабяспечаныя і няпоўныя сем'і, шматдзетныя сем'і, няўдалыя сем'і, беспрацоўныя.
Фота — zhodinonews.by