Мінчукоў будуць масава вучыць бяспецы
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях створыць у Мінску інавацыйна-адукацыйны цэнтр бяспекі.
Новая арганізацыя будзе масава навучаць мінчукоў розным відам бяспекі. Аб гэтым паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Ўладзімір Вашчэнка.
Вашчэнка: "Сёння неабходна пытанні бяспекі выхоўваць з маленства. Школьнікі, студэнты, спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый будуць праходзіць навучанне па ўсіх кірунках дзейнасці. Не толькі па пажарнай, але таксама грамадскай і транспартнай бяспецы будзе навучанне, а таксама будуць узняты пытанні газавай і хімічнай небяспекі".