Мінфін Расіі: Гаварыць аб пераносе транша для Беларусі рана

Прадстаўнік Міністэрства фінансаў Расіі аспрэчыў заяву, распаўсюджаную Антыкрызісным фондам. У расійскім Мінфіне лічаць, што рашэнне аб выдзяленні чарговага крэдытнага транша можа быць прынятае толькі на паседжанні фонду ЕўрАзЭс. Дакладная яго дата пакуль невядомая, паведамляе агенцтва “РИА-Новости”. Прычынай для пераносу выплат можа стаць невыкананне Беларуссю абяцанняў правесці рэфармаванне гаспадаркі.

Нагадаем, што Беларусь мае атрымаць ад ЕўрАзЭс тыр мільярды долараў. Першы транш, памерам 800 млн, ужо атрыманы.