Мінгандлю хоча знішчыць гандаль у шапіках
Міністэрства гандлю плануе паэтапна ліквідаваць гандаль у шапіках на ўсёй тэрыторыі краіны.
Пра гэта заявіў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун у сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе interfax.by.
Па яго словах, Мінск — гэта візітная картка, твар краіны, таму было вырашана, каб тут фармат гандлю быў тут больш значны.
У той жа час, у рэгіёнах, дзе прыбыткі насельніцтва ніжэйшыя ў параўнанні са сталіцай, пакуль захоўваецца гандаль такога фармату. Чыноўнік кажа, што прадпрымальнікаў, якія вядуць такі гандаль, загадзя папярэджваюць каб яны пераходзілі ў іншае месца.
Фота — vmnews.ru