Мінгарвыканкам дазволіў прафсаюзу РЭП правесці пікет

Па словах лідара прафсаюзу Генадзя Фядыніча, арганізатары заяўлялі пікеты на трох пляцоўках Мінска. Аднак улады не дазволілі ладзіць мерапрыемства каля фантана Кіеўскага сквера і ў парку 50-годдзя Кастрычніка. Прафсаюз атрымаў дазвол на пікет толькі на плошчы Бангалор, інфармуе БелаПАН.

Пікет дазволены з 11 да 14 гадзін. Лік удзельнікаў мерапрыемства — да 30 чалавек.

Дарэчы, аналагічны пікет у Магілёве гарадскія ўлады не дазволілі. Прычына забароны — неналежнае для публічных акцый месца: арганізатары хацелі пікетаваць насупраць будынку гарадской адміністрацыі.