Мінгарвыканкам дазволіў шэсце на "Дзяды"

Заяўку на шэсце па Мінску і мітынг у Курапатах традыцыйна падавала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ. Як інфармуе БелаПАН, шэсце пройдзе 28 кастрычніка звычайным маршрутам. Збор удзельнікаў запланаваны з 10.30 да 11 гадзінаў каля будынка гадзіннікавага заводу "Прамень" на праспекце Незалежнасці. Потым шэсце адправіцца па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі.

Мітынг у Курапатах павінен пачацца а 15-й. Арганізатары мяркуюць, што колькасць удзельнікаў акцыі складзе да пяці тысяч чалавек.

Фота — БелаПАН