Мінгарвыканкам: продажы цукру ўпалі ў 10 разоў

Застаюцца праблемы толькі з асартыментам тытунёвых вырабаў і дастатковай колькасцю кураціны і свініны, кажуць чыноўнікі. 


Пры гэтым спажывецкі рынак сталіцы ўжо пазбавіўся ад ажыятажнага попыту. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянціна Байдака, продажы цукру, напрыклад, знізіліся ў 10 разоў. 


Байдак: "Па асобных пазіцыях нават ёсць падзенне. Дапусцім, па цукру, калі раней мы прадавалі і па 400 тон, то сёння толькі 30-40 тон. Запасы, асабліва па харчовай групе тавараў, дазваляюць нам працаваць 35-40 дзён".