Мінгарвыканкам "возьмецца за мяса"
Сталічныя ўлады абяцаюць вырашыць праблемы з мясам, узяўшы яго пастаўкі пад свой кантроль.
У бліжэйшыя дні будзе сфармаваны графік паставак мяса да канца года. Пры гэтым колькасць атрымальнікаў мясных паставак зменшаная ня будзе. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў.
Новікаў: "Пастаўка будзе ажыццяўляцца па ўсіх традыцыйных напрамках — холадакамбінаты, стабілізацыйныя фонды для забеспячэння насельніцтва ў міжсезонны перыяд, пастаўкі буйным гандлёвым сеткам, і пастаўкі ў сацыяльна значныя аб'екты, такія як камбінаты грамадскага харчавання, школы, лякарні ды іншыя".