Мінімальны заробак павысяць да 1 мільёна рублёў
Такую меру ўрад запланаваў на 2012 год.
Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас. Па яго словах, у наступным годзе ў краіне не павінна быць заробкаў меншых за 1 мільён рублёў.
Таксама Румас паведаміў, што на наступным тыдні можа быць прынятае рашэнне пра павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду.
Нагадаем, што цяпер мінімальны заробак складае 856 тысяч 60 рублёў.