Мінімальны заробак у Беларусі за кастрычнік індэксуюць на 86,1%
Такім чынам, цяпер ён складзе 856.060 рублёў. Мінімальная аплата за гадзіну працы цяпер стала 5.040 рублёў.
Папярэдняя індэксацыя гэтага паказніка на 72% адбылася ў верасні. Тады мінімальны месячны заробак склаў 778.500 рублёў, а аплата за гадзіну — 4.900 рублёў, паведамляе БелаПАН.
Згодна з беларускім заканадаўствам, мінімальны заробак з’яўляецца планкай, ніжэй якой аплата працы ў краіне не можа апускацца.