Міністр эканомікі: Беларусь робіць стаўку на прыватны сектар

Пра гэта заявіў сёння міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў на пашыраным паседжанні Прэзідыўма Савета Міністраў з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў.

Па словах Снапкова, буйны прамысловы сектар з'яўляецца стрыжнем эканомікі. Аднак адзіным магчымым рухавіком для ўстойлівага эканамічнага росту з'яўляецца прыватны сектар, а менавіта малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, перадае БЕЛТА словы Снапкова.

Міністр заявіў, што дагэтуль Беларусь развівалася на аснове выкарыстання магутнага прамысловага сектара. А прыватны сектар эканомікі нібыта не было неабходнасці павялічваць. А вось краін — партнёры Беларусі зрабілі стаўку на прыватны сектар як аснову для свайго эканамічнага росту. Цяпер гэта робіць і Беларусь, адзначыў Снапкоў.