Міністр юстыцыі заступіўся за "чарніла"
Паводле яго, мясцовыя ўлады перавышаюць паўнамоцтвы, уводзячы абмежанні на гандаль пладова-ягадным віном.
Нагадаем, што апошнія паўгода з розных ранаў краіны прыходзіць інфармацыя пра тыя ці іншыя абмежаванні на продаж пладова-ягаднага віна. Светлагорскае ўпраўленне гандлю пацікавілася ў Мінюста, ці законнай была мясцовая забарона прадаваць "чарніла" ў начны час — з 22.00 да 9.00.
У лісце Мінюста за подпісам міністра Алега Сліжэўскага, паведамляе "Народная Воля", адзначана, што мясцовыя органы ўлады не маюць правы прымаць такія рашэнні. Мінюст заяўляе, што прымаць такое рашэнне можа толькі Саўмін сваёй пастановай. Таму юрысты рэкамендуюць Мінздароўя, МУС і аблвыканкамам падрыхтаваць адпаведны праект пастановы.
Гэта значыць, да адпаведнага рашэння ўрада ўсе пастановы мясцовых уладаў пра абмежаванне на продаж пладова-ягаднага віна трэба адмяніць.